гіпецкія ўлады перадумалі ўзмацняць візавы рэжым з шэрагам краінаў, у тым ліку і Беларуссю. Паводле новых правілаў, індывідуальныя наведнікі краіны меліся б загадзя афармляць візы ў консульствах Егіпту. Прымусіла Каір адмовіцца ад гэтага кроку негатыўная міжнародная рэакцыя і боязь чарговых стратаў у турыстычнай галіне, якая і так пацярпела ў выніку хваляванняў. Нягледзячы на тое, што ўзмацненне візавага рэжыму не датычыла б турыстаў, што наведваюць краіну паводле пуцёвак ад тураператараў, а толькі тых, хто самастойна прыязджае на адпачынак, валодае нерухомасцю або жадае папрацаваць у Егіпце, ад новаўвядзення і так пацярпеў бы бюджэт ды імідж краіны. У беларусаў жа, паводле дырэктара беларуска-егіпецкай турыстычнай кампаніі "Тэхнастар" Аляксандра Берастава, намеры ўладаў Егіпту моцнай рэакцыі не выклікалі: АЛЯКСАНДР БЕРАСТАЎ, ДЫРЭКТАР ТУРКАМПАНІІ «ТЭХНАСТАР»: "Усё ідзе ў штатным рэжыме. Было некалькі званкоў ад людзей, якія ўжо аформіліся: як што будзе? Мы далі тлумачэнні. Яны атрымліваюць візу на лётнішчы, усё засталося, як было". Дзякуючы свабоднаму ўезду краіна пірамідаў стала адным з самых папулярных месцаў адпачынку ў свеце. Толькі з Беларусі штогод марскія курорты Егіпту наведваюць больш за 40 тыс. чалавек. Вольга Старасціна, "Аб'ектыў"