Новости БеларусиTelegram | VK | RSS-лента
Информационный портал Беларуси "МойBY" - только самые свежие и самые актуальные беларусские новости

Працэс зацягваецца

Абвінавачанне засталося, толькі фармулёўка нязначна змянілася. Цяпер пракурор сцвярджае, што праваабаронца Алесь Бяляцкі атрымліваў частку падаткаў з грошай у сувязі з выкананнем дамоваў. Раней абвінавачанне лічыла ўсе грошы на банкаўскіх рахунках праваабаронцы ягоным асабістым прыбыткам. Паўзу, якую прасіў пракурор Уладзімір Сайкоўскі на ўдакладненне абвінавачання, частка прысутных на працэсе ўспрымае як штучнае зацягванне суда. АЛЕНА ТАНКАЧОВА, ПРАВААБАРОНЦА: "Любы ціск на праваабаронцаў будзе мець і мае адпаведны міжнародны рэзананс. Мяркую, сёння прымаецца прынцыповае рашэнне, што з гэтым рабіць". ТАМАРА СІДАРЭНКА, ЮРЫСТКА: "Па-ранейшаму застаецца пытанне ацэнкі доказаў, ацэнкі пададзеных дакументаў, асабліва ў апошні дзень". Паводле праваабаронцаў, у матэрыялах справы сярод доказаў шмат дакументаў, здабытых непрацэсуальным шляхам, якія не могуць мець юрыдычнай моцы. Падмуркам абвінавачання стала інфармацыя пра рахункі ў Літве і Польшчы, на якіх Бяляцкі трымаў грошы на дзейнасць "Вясны". Кіраўніку праваабарончага цэнтру пагражае 7 гадоў турмы. Пасля абвЕшчання новага абвінавачання час на рыхтаванне новай лініі абароны папрасіў адвакат Бяляцкага. Працэс працягнецца 22-га лістапада ў судзе Маскоўскага раёну сталіцы.
вконтакте мой мир facebook twitter livejournal
Последние новости:
Популярные:
архив новостей


Вверх ↑
Новости Беларуси
© 2009 - 2026 Мой BY — Информационный портал Беларуси
Новости и события в Беларуси и мире.
Пресс-центр [email protected]