Па знікненні савецкай імперыі беларусы атрымалі сваю дзяржаву -- з новымі сімваламі, войскам, урадам і нацыянальнаю ідэяй. Аднак суверэнітэт Беларусі, за які было заплачана тысячамі жыццяў палеглых у Курапатах і не толькі, дасюль не ўсе ацэньваюць як з'яву заканамерную. МЕЧЫСЛАЎ ГРЫБ, СТАРШЫНЯ ВС (1994--1996): «Пэўным часам народ імкнуўся да незалежнасці, але таксама і выпадковасць была, бо я ўсе гэтыя падзеі звязваю з развалам Савецкага Саюзу». Удзельнікі канферэнцыі згадалі падзеі ды настроі апошніх дваццаці гадоў. Бо як яшчэ зразумець, якая яна -- беларуская незалежнасць? УЛАДЗІМІР МАЦКЕВІЧ, МЕТАДОЛАГ: «На жаль, гэтая незалежнасць, ведаеце, нагадвае незалежнасць падлетка ад бацькоў: ён яшчэ карыстаецца іхнаю дапамогаю, ён яшчэ жыве тымі ўстаноўкамі, у якіх яго выхавалі, але ж ён робіць выгляд і робіць нейкія недарэчныя ўчынкі». Мабыць, праз тое, што беларусы не верылі самі ў сябе, па некалькіх гадох адбыўся адкат дэмакратызацыі. Новы кіраўнік вярнуў савецкія сімвалы, парадкі ды рыторыку пра інтэграцыю з Расеяй. Словы да справы, праўда, не давёў. МЕЧЫСЛАЎ ГРЫБ, СТАРШЫНЯ ВС (1994--1996): «Лукашэнка разумее, як мне здаецца, таксама разумее, што калі Беларусь пяройдзе пад уладу Расеі, то ён ёй будзе не патрэбны ў першую чаргу». У часе цяперашняга эканамічнага крызісу пераход Беларусі пад уладу Расеі ўжо не выглядае русафобскаю фантазіяй. Асабліва ў выпадку набыцця расейскім капіталам падчас абяцанай прыватызацыі кантрольных пакетаў акцыяў "Беларуськалію" і "Белнафтахіму <b>...</b>