У 1999 годзе Міжнародны трыбунал ААН абвінаваціў тагачаснага прэзідэнта Сербіі Слабадана Мілошавіча ў злачынствах супраць чалавецтва, генацыдзе, масавых дэпартацыях косаўскіх албанцаў, забойствах мусульманаў... Прысуду Мілошавіч не дачакаўся. Ён памёр у Гаагскай турме. У 2006 годзе экс-прэзідэнт Ліберыі Чарлз Тэйлар паўстаў перад судом ААН -- абвінавачаны ў канібалізме, згвалтаваннях, незаконным гандлі зброяй, наркотыкамі ды алмазамі... А вось гэтак званая "мяккая дыктатура" Аляксандра Лукашэнкі. Расправа над дэманстрантамі ды масавыя арышты пасля апошніх выбараў. Брытанская юрыдычная фірма "McCue and Partners" заявіла ў верасні, што з'явіся кіраўнік Беларусі ў Еўропе -- яго можа чакаць суд. А ўчора амерыканскі кангрэсмен Крыстафэр Сміт абяцаўся давесці да адміністрацыі Барака Оўбамы неабходнасць прыцягнуць Лукашэнку да крымінальнай адказнасці. КРЫСТАФЭР СМІТ, КАНГРЭСМЕН ЗША: "Мяркую, Лукашэнка будзе баяцца, калі мы зробім насамрэч сур'ёзныя высілкі ў справе прыцягнення яго да адказнасці ў Міжнародным крымінальным судзе. [...] Пачынаць трэба ўжо цяпер". Гэтыя словы прагучалі адразу пасля прамовы ў Вашынгтоне былога кандыдата на прэзідэнцтва, палітвязня і ўцекача -- Алеся Міхалевіча пра спіс нерасследаваных справаў, датычнасць да якіх можа мець кіраўнік Беларусі. Першая і самая жудасная з іх -- зніклыя на мяжы стагоддзяў палітыкі... АЛЕСЬ МІХАЛЕВІЧ, ЭКС-КАНДЫДАТ НА ПРЭЗІДЭНТА: "...якія зніклі і, хутчэй за ўсё, не жывуць. Хто гэта зрабіў, пытанне паўстае. Ёсць пытанні <b>...</b>