Новости БеларусиTelegram | VK | RSS-лента
Информационный портал Беларуси "МойBY" - только самые свежие и самые актуальные беларусские новости

Гадавіна тэракту

Тысячы імёнаў, тысячы жыццяў, якія ўжо ніхто не верне. Мінула дзесяць гадоў, але рана ўсцяж крывавіць. Успаміны пра хвілінаў, якія звычайнае жыццё амерыканцаў пераўтварылі ў пекла, усцяж свежыя. Асабліва для тых, хто страціў у World Trade Center сваіх блізкіх. ПІТЭР РЫЁЗ: "Гэта глыбокі боль, калі раптам губляеш кагосьці блізкага. Я думаю, што кожны, хто страціў, адчувае тое самае. Мы будзем сумаваць рэшту нашага жыцця". ЗАРЫЯДА РЫЁЗ: Мне заўсёды сумна. Яны заўсёды застануцца часткаю нас у нашых сэрцах. Але жыццё мусіць працягвацца. Трэба маліцца. ГАС МАЎТАС: "Я вайсковец на пенсіі, я бачыў шмат за сваё жыццё. Нападзенне на будынак, поўны мірных людзей, -- гэта папросту немагчыма ўсвядоміць. ЭН ГЛІВІ: "Мой хлапец быў у будынку раніцою. Да канца ён спрабаваў ратаваць людзей. Пачуваюся, быццам была цяпер на могілках. Амаль тры тысячы загінулых 11 верасня ў Злучаных Штатах ушаноўваюць на самым высокім дзяржаўным узроўні. На месцах падзення самалётаў, захопленых тэрарыстамі, Нью-ёркскім Мангэтане, дзе стаялі вежы Усясветнага гандлёвага цэнтру, а таксама ў Пентагоне і ў штаце Пенсільванія -- паўсюль асабіста пабываў прэзідэнт Барак Оўбама. Да сем'яў загінулых звярнуўся і ягоны папярэднік Джордж Буш, які кіраваў краінаю падчас трагічных падзеяў. ДЖОРДЖ БУШ, БЫЛЫ ПРЭЗІДЭНТ ЗША: "Я малюся, каб наш Нябесны Айцец супакоіў боль вашай страты і пакінуў светлую памяць па тых, каго вы любілі". Аднак не толькі словы суцяшэння былі галоўнымі элементамі ўрачыстасці. Амерыку не зламаў тэракт <b>...</b>
вконтакте мой мир facebook twitter livejournal
Последние новости:
Популярные:
архив новостей


Вверх ↑
Новости Беларуси
© 2009 - 2026 Мой BY — Информационный портал Беларуси
Новости и события в Беларуси и мире.
Пресс-центр [email protected]