Расея зацікаўленая ў высокіх мытах на аўты, бо гэткім чынам яна бароніць сваіх вытворцаў. У выніку ў беларусаў амаль не застаецца альтэрнатывы аўтамабілю расейскай зборкі. «У народу раней было больш магчымасцяў змяніць машыну. Можна было паспрабаваць новыя мадэлі. Цяпер, думаю, будзе цяжэй, бо тое новае, што прапаноўваюць, -- гэта нізкі сегмент. На добрыя машыны нямецкай і японскай вытворчасці мы няхутка яшчэ заробім, таму выбар звузіўся», -- дадаў адзін з удзельнікаў апытання.