Новости БеларусиTelegram | VK | RSS-лента
Информационный портал Беларуси "МойBY" - только самые свежие и самые актуальные беларусские новости

Залатыя квадратныя метры

Толькі ў Менску засяліцца ў новае жытло спяшаюцца 275 000 сем'яў, што стаяць у чэргах на кватэры. А кошты на квадратныя метры імкнуцца ўгару. АЛЯКСАНДР ДАМЕНІКАН, КАМІТЭТ БУДАЎНІЦТВА МЕНГАРВЫКАНКАМУ: "Кошт квадратнага метра ў раёне 6 млн — гэта аптымістычны кошт. Я думаю, што кошт будзе фармавацца ў межах $ 900". Нават калі разглядаць аптымістычны прагноз, то стандартная кватэра на 60 кв. метраў будзе каштаваць 360 млн руб. А калі аформіць крэдыт, штомесячная выплата адсоткаў складзе не менш за 5 млн. Такія квоты непад'ёмныя для большасці беларусаў, асабліва з увагі на сёлетнія скасаванні льготаў на жытло. АЛЯКСАНДР ШЭРШАНЬ, КАМІТЭТ БУДАЎНІЦТВА МЕНГАРВЫКАНКАМУ: "Людзі станавіліся ў чэргі ды на ўлік, каб атрымаць банкаўскі крэдыт. Без ільготных крэдытаў шмат хто з тых у чарзе не зможа пабудаваць жытла за камерцыйны кошт". Але нягледзячы на такія прагнозы, у 2012 г. улады плануюць будаўніцтва 1 млн кв. метраў жытла. АЛЯКСАНДР СІНКЕВІЧ, ЭКАНАМІСТ: "Будзе нешта падобнае да таго, што адбылося з рынкам нерухомасці ў Латвіі, калі стаяць нейкія кватэры, аб'екты, які ўжо здадзеныя або недабудаваныя, але не знаходзіцца спажывецкага попыту на гэтыя плошчы". І такая перспектыва рэальная, бо і Нацбанк раіць беларусам ад крэдытаў на жытло ўстрымацца -- прынамсі цягам бліжэйшых двух гадоў. Даходы насельніцтва за банкаўскімі стаўкамі на крэдыты не паспяваюць. Дый колькасць льготаў на жытло неўзабаве можа яшчэ паменшаць. МІКАЛАЙ ЛАДУЦЬКА, СТАРШЫНЯ МЕНГАРВЫКАНКАМУ: "Колькасць катэгорыяў на <b>...</b>
вконтакте мой мир facebook twitter livejournal
Последние новости:
Популярные:
архив новостей


Вверх ↑
Новости Беларуси
© 2009 - 2026 Мой BY — Информационный портал Беларуси
Новости и события в Беларуси и мире.
Пресс-центр [email protected]