Новости БеларусиTelegram | VK | RSS-лента
Информационный портал Беларуси "МойBY" - только самые свежие и самые актуальные беларусские новости

Інтэрнаўты ў справе тэракту

У інтэрнэце распачаўся збор подпісаў у абарону Дзмітрыя Канавалава і Уладзіслава Кавалёва. Прысуд абвінавачаным у справе тэракту ў менскім метро мае быць вынесены 30 лістапада. Ініцыятары акцыі ставяць за мэту сабраць да гэтага часу 100 000 подпісаў. Падпісанты мяркуюць, што ў крымінальнай справе бракуе доказаў віны падсудных, і заклікаюць абараніць невінаватых. Цяпер свае подпісы пад зваротам паставілі больш за 3000 чалавек. Інтэрнэт-петыцыя адрасаваная Арганізацыі Аб'яднаных Нацыяў і праваабарончай арганізацыі "Human Rights Watch". Пракуратура вінаваціць Дзмітрыя Канавалава ў здзяйсненні тэрактаў і вырабе выбуховых рэчываў. Уладзіслава Кавалёва -- у дапамозе і неданясенні. Для абодвух абвінавачаных пракурор запатрабаваў найвышэйшую кару -- расстрэл. У красавіцкім тэракце на станцыі метро "Кастрычніцкая" загінулі 15 чалавек, больш за 200 былі параненыя. Больш як паўсотні чалавек пацярпелі таксама падчас выбуху 3 ліпеня 2008 г. Вольга Кляўчэня, "Аб'ектыў"
вконтакте мой мир facebook twitter livejournal
Последние новости:
Популярные:
архив новостей


Вверх ↑
Новости Беларуси
© 2009 - 2026 Мой BY — Информационный портал Беларуси
Новости и события в Беларуси и мире.
Пресс-центр [email protected]