Новости БеларусиTelegram | VK | RSS-лента
Информационный портал Беларуси "МойBY" - только самые свежие и самые актуальные беларусские новости

Баль за расейскія грошы

ЯЎГЕН ПРЭЙГЕРМАН, ЭКАНАМІЧНЫ АГЛЯДАЛЬНІК, ПАЛІТОЛАГ: "Гэтае пагадненне пра выдаванне крэдыту можна разглядаць як плату Аляксандру Лукашэнку за тое, што ён падпісаў пагадненне. Калі раней мы казалі, што беларускія грошы ў абмен на пацалункі, то гэта ўжо нейкія такія падачкі ў абмен на глыбокае зацягванне Беларусі ў абшары расейскіх інтэграцыйных працэсаў". Калі з наступнага года "Сбербанк" Расеі павялічыць пакет сваіх праектаў у Беларусі на $ 5 млрд, гэта будзе азначаць іх рост да $ 10 млрд. Сёння ж "Сбербанк" разам з Еўразійскім банкам развіцця падпісалі крэдытнае пагадненне з "Беларускаліем" на $ 1 млрд тэрмінам на 1 год і пад заклад адной з найбуйнейшых беларускіх кампаніяў, назвы якой не паведамілі. Беларускі прэм'ер Міхаіл Мясніковіч адразу ж паабяцаў стабілізацыю на валютным і спажывецкім рынках. Аднак падкрэсліў, што гэта будзе дасягацца выключна рынкавымі метадамі. Сяргей Падсасонны, "Аб'ектыў"
вконтакте мой мир facebook twitter livejournal
Последние новости:
Популярные:
архив новостей


Вверх ↑
Новости Беларуси
© 2009 - 2026 Мой BY — Информационный портал Беларуси
Новости и события в Беларуси и мире.
Пресс-центр [email protected]