Новости БеларусиTelegram | VK | RSS-лента
Информационный портал Беларуси "МойBY" - только самые свежие и самые актуальные беларусские новости

Глыбокая інтэграцыя

Так званы "гістарычны дакумент" падпісваўся ў галоўнай зале Крамля. Мядзведзеў на правах гаспадара займаў цэнтральнае месца за сталом. Ён найбольш і прамаўляў. ДЗМІТРЫЙ МЯДЗВЕДЗЕЎ, ПРЭЗІДЭНТ РАСЕІ: "Мы зрабілі вялікі, моцны крок на шляху да фармавання Еўразійскага эканамічнага саюзу. Аб'яднанне, якое, безумоўна, будзе вызначаць будучыню нашых краінаў". Пра светлы заўтрашні дзень казаў і Аляксандр Лукашэнка. АЛЯКСАНДР ЛУКАШЭНКА, ПРЭЗІДЭНТ БЕЛАРУСІ: "Я ўпэўнены: ствараючы новы эканамічны, палітычны цэнтр сілы на еўразійскай прасторы, Беларусь, Казахстан і Расея рухаюцца ў правільным кірунку". Цэнтр сілы, які ад наступнага года будзе мець наднацыянальны орган. Дакумент у Маскве быў падпісаны Лукашэнкам без папярэдняга абмеркавання ў Беларусі -- ці то грамадскага, ці нават парламенцкага. Хоць прадстаўнікі апазіцыі маюць сумневы не толькі адносна канстытуцыйнасці дамоўленасцяў, але і іх сутнасці. АЛЯКСАНДР МІЛІНКЕВІЧ, РУХ «ЗА СВАБОДУ»: "Сама ідэя Еўразійскага саюзу -- нібыта ідэя паляпшэння эканамічных сувязяў. Але гэта тактычны ход. Тактычна мы выйграем. Сёння нам там прасцей прадаць, трошкі танней нафта, газ... Але заўтра нам будзе горш. Бо мы аддаляемся ад Еўропы. А там галоўныя ключыкі да вырашэння нашых эканамічных праблемаў". Але і эканамічная выгада супольнасці з цяперашнімі саюзнікамі -- неадназначная. З краінамі Мытнага саюзу мы маем найгоршае сальда таваразвароту. То бок, пакуль гэта менавіта нас выкарыстоўваюць Расея ды Казахстан дзеля паляпшэння гандлёвых <b>...</b>
вконтакте мой мир facebook twitter livejournal
Последние новости:
Популярные:
архив новостей


Вверх ↑
Новости Беларуси
© 2009 - 2026 Мой BY — Информационный портал Беларуси
Новости и события в Беларуси и мире.
Пресс-центр [email protected]