Новости БеларусиTelegram | VK | RSS-лента
Информационный портал Беларуси "МойBY" - только самые свежие и самые актуальные беларусские новости

Паи?шоу? з жыцця хакеіст Галімау?

Колькасць ахвяраў трагедыі ля Яраслаўля павялічылася да 44 чалавек. Хакеіст Аляксандр Галімаў, які перажыў авіякатастрофу, сканаў у маскоўскім шпіталі. Арганізм спартоўца быў цалкам знясілены барацьбою з распачатай ад апёкаў інтаксікацыяй. Такім чынам, у авіякатастрофе загінулі ўсе гульцы і трэнерскі склад хакейнай каманды "Лакаматыў". Пасля авіякатастрофы Аляксандра Галімава з апёкамі амаль дзевяноста адсоткаў паверхні цела даставілі ў яраслаўскі шпіталь. На наступны дзень яго перавезлі ў Маскву. Дактары змагаліся за жыццё хакеіста 5 дзён, аднак нягледзячы на выкарыстанне ўсіх магчымых сучасных метадаў лячэння, выратаваць яго не атрымалася. Такім чынам, адзіны, хто застаўся жывы пасля катастрофы -- бортінжынер Аляксандр Сізоў. Яго перавялі з рэанімацыі ў звычайную палату. Паводле дактароў, ягонаму жыццю нічога не пагражае. Самалёт Як-42 пацярпеў крушэнне 7 верасня ў Яраслаўскай вобласці. З нагоды авіякатастрофы распачалі крымінальную справу паводле артыкулу "парушэнне правілаў бяспекі руху паветранага транспарту". Следства разглядае дзве асноўныя версіі катастрофы -- тэхнічныя непаладкі самалёту і памылка пілатавання. Вольга Старасціна, "Аб'ектыў"
вконтакте мой мир facebook twitter livejournal
Последние новости:
Популярные:
архив новостей


Вверх ↑
Новости Беларуси
© 2009 - 2026 Мой BY — Информационный портал Беларуси
Новости и события в Беларуси и мире.
Пресс-центр [email protected]