Новости БеларусиTelegram | VK | RSS-лента
Информационный портал Беларуси "МойBY" - только самые свежие и самые актуальные беларусские новости

Раз на восем дзён

Выехаць за мяжу на аўтамабілі будзе можна -- але толькі раз на восем дзён. Такі расклад для беларусаў прызначыў прэм'ер-міністр Міхаіл Мясніковіч. Выключэнне складуць тыя, хто выязджае ў працоўных пытаннях. Захада скіраваная на абмежаванне вывазу з краіны нафтапрадуктаў грамадзянамі, якія зарабляюць на розніцы кошту паліва ў Беларусі ды за мяжою. Гэта, на думку прэм'ера, шкодзіць беларускім нафтазаводам. Адпаведная пастанова ўжо падпісаная і пачне дзеяць, як толькі будуць выпрацаваныя механізмы яе ўвасаблення. Сёлета ў чэрвені выезд аўтатранспартам ужо быў абмежаваны да аднаго разу на пяць дзён. Вынікам стаўся стыхійны пратэст кіроўцаў на памежным пераходзе Брузгі ды сутычкі з міліцыяй. За перакрыванне дарогі былі аштрафаваныя 15 чалавек. Аліна Радачынская, "Аб'ектыў"
вконтакте мой мир facebook twitter livejournal
Последние новости:
Популярные:
архив новостей


Вверх ↑
Новости Беларуси
© 2009 - 2026 Мой BY — Информационный портал Беларуси
Новости и события в Беларуси и мире.
Пресс-центр [email protected]