Не, гэта застаўка не АГП-ТВ. Гэта сусветна вядомае «Бі-бі-сі». А гэта АГП-ТВ. Першаму партыйнаму інтэрнэт-тэлебачанню ў Беларусі ёсць з каго браць прыклад. Пакуль зроблены першы крок. АНАТОЛЬ ЛЯБЕДЗЬКА, АБ'ЯДНАНАЯ ГРАМАДЗЯНСКАЯ ПАРТЫЯ: «Вы чуеце шум? Гэта ёсць ні што іншае, як пачатак рэалізацыі праекту «Большое и лукавое пилилово». У Беларусі, дзе праца незалежных медыяў абмежаваная, усё больш відэа з'яўляецца на інтэрнэт-рэсурсах. Напрыклад, больш за 20 % гледачоў нашага каналу -- гэта карыстальнікі інтэрнэту. УСЕВАЛАД ШЛЫКАЎ, WWW.BELSAT.EU: «Перадусім таму, што ён бясплатны і трэба мець мінімум навыкаў, каб зайсці на любую старонку і знайсці тую інфармацыю, якая табе патрэбная». «Белсат» як адзінае незалежнае тэлебачанне ў Беларусі вітае новы праект Аб'яднанае грамадзянскае партыі ды чакае чарговых крокаў. АЛЯКСЕЙ ДЗІКАВІЦКІ, КІРАЎНІК АДДЗЕЛУ ІНФАРМАЦЫІ: «Можам пажадаць новаму тэлебачанню толькі поспехаў, а таксама памятаць пра тое, што сапраўднае тэлебачанне вымагае шмат высілкаў, бо сапраўднае тэлебачанне -- гэта не толькі адзін ролік або некалькі ролікаў. Гэта штаб прафесіяналаў, даволі вялікія грошы і вялікія высілкі». Таму інтэрнэт і робіцца ўсё больш папулярнаю крыніцай інфармацыі. Толькі калі ў развітых і дэмакратычных краінах развіццё інтэрнэт-тэлебачання -- заканамерны рух тэхналогіяў, то ў Беларусі гэта пакуль уцёкі ад пераследу ўладаў і сыход недзяржаўных медыяў у падполле. Сяргей Падсасонны, «Аб'ектыў»