Новости БеларусиTelegram | VK | RSS-лента
Информационный портал Беларуси "МойBY" - только самые свежие и самые актуальные беларусские новости

Развітанне з Валерам Раеўскім

Беларусь развітваецца з выбітным рэжысёрам Валерам Раеўскім. Грамадзянская паніхіда адбудзецца заўтра ў менскім Доме літаратара. Выбітны рэжысёр пайшоў з жыцця ў суботу ва ўзросце 73 гадоў пасля цяжкай хваробы. Амаль усё творчае жыццё Валера Раеўскага было звязанае з Нацыянальным акадэмічным тэатрам імя Янкі Купалы ў Менску. 35 гадоў ён быў у ім галоўным рэжысёрам і мастацкім кіраўніком. На рахунку Раеўскага стварэнне каля паўсотні спектакляў як у Беларусі, так і за мяжою. Сярод іх інсцэнізацыі сусветных і айчынных класікаў. Адною з апошніх працаў выбітнага рэжысёра стаўся спектакль «Ядвіга» паводле п'есы Аляксея Дударава. Акрамя працы ў тэатры Валер Раеўскі актыўна займаўся выхаваннем будучых творцаў. Цягам шэрагу гадоў ён быў прафесарам Беларускай акадэміі мастацтваў. За багатую творчую дзейнасць выдатны рэжысёр атрымаў званне Народнага артыста Беларусі, а таксама быў узнагароджаны ордэнам Францыска Скарыны. Валера Раеўскага пахаваюць заўтра на Усходніх могілках у Менску. Ян Бабіцкі, «Аб'ектыў»
вконтакте мой мир facebook twitter livejournal
Последние новости:
Популярные:
архив новостей


Вверх ↑
Новости Беларуси
© 2009 - 2026 Мой BY — Информационный портал Беларуси
Новости и события в Беларуси и мире.
Пресс-центр [email protected]