Залаты "еўрадождж" ў абмен на беларускі найкаштоўнейшы тавар -- палітычных вязняў. Старая гульня Аляксандра Лукашэнкі "ў нас тавар -- у вас купец", імаверна, ізноў у дзеянні. ВАЛЕР КАРБАЛЕВІЧ, ПАЛІТОЛАГ: "Апошнія падзеі сведчаць, што ўсё ж такі, падаецца, гандаль пачаўся. Гандаль пачаўся, і ўладам Беларусі ўдалося ўцягнуць Еўрапейскі Звяз у нейкі дыялог". Пра кошт пытання два мільярды еўраў выданню "Rzeczpospolita" стала вядома з крыніцаў у польскім Міністэрстве замежных справаў. Афіцыйна ж Еўразвяз дэкларуе: дыялог распачнецца толькі пры выкананні Менскам папярэдніх умоваў. МАЯ КАЦЫЯНЧЫЧ, ПРЭС-САКРАТАР КЭТРЫН ЭШТАН: "Мы гатовыя ўжо зараз улучыць Беларусь у агульнаеўрапейскі працэс, але пры ўмове, натуральна, вызвалення і рэабілітацыі ўсіх палітычных зняволеных". Такую пазіцыю Еўразвязу ў размове з нашым тэлеканалам яшчэ раз пацвердзіла прэс-сакратар Вярхоўнай прадстаўніцы ЕЗ у замежных справах і палітыцы бяспекі Кэтрын Эштан. На меркаванне экспертаў, гэтага кірунку Еўразвяз мусіць прытрымлівацца і надалей. Калі за вызваленне палітвязняў Аляксандр Лукашэнка ізноў атрымае грошы, судовы канвеер у Беларусі не скончыцца ніколі. ПАВАЛ УСАЎ, ПАЛІТОЛАГ: "Калі еўрапецы паўтораць свае памылкі, якія яны зрабілі ў 2010 годзе, гэта будзе сведчыць пра тое, што еўрапейцы нічому не вучацца". Просяць не паддавацца на абяцанкі кіраўніка Беларусі і тыя, хто непасрэдна застаецца "жывым таварам". З адкрытым зваротам звярнуўся да грамадскасці зняволены экс-кандыдат Андрэй Саннікаў. АНДРЭЙ <b>...</b>