Новости БеларусиTelegram | VK | RSS-лента
Информационный портал Беларуси "МойBY" - только самые свежие и самые актуальные беларусские новости

Рост тарыфаў перавысіць узровень інфляцыі

ТАЦЦЯНА КАЛГІНА, ШМАТДЗЕТНАЯ МАЦІ: «Вось так, наліваць вадзічкі, наліваць парашочачку ледзь-ледзь... Муж навучыў, сказаў: гэта будзе вельмі эканомна. Вось так... І больш вадзічку не ўключаць. Усё. Вадзічку больш не ўключаць ні ў якім выпадку. Калі раптам забываем, мне дзеці нагадваць будуць. Каб я вадзічку не ўключала...» Для шматдзетнай сям'і Таццяны ўкласціся ў нарматыў -- 140 літраў вады штодня на чалавека -- вядома, можна: калі мыць посуд раз на дзень, а самім мыцца раз на тыдзень. Але з трыма дзецьмі гэтак наўрад ці атрымаецца, і Таццянін муж ужо робіць стаўкі -- колькі ж давядзецца плаціць за ваду ў гэтым месяцы. МАХІР АЛІЕЎ, ШМАТДЗЕТНЫ БАЦЬКА: «6 на 24 памнажаем, мінус 69. 45 кубоў атрымліваецца перарасход вады, так? Гэта каля 300 тысяч пераплаты». За кожны дадатковы літр беларусу цяпер трэба будзе плаціць паводле сабекошту. Калі раней за адзін кубаметр атрымлівалася 890 руб., то цяпер 2546 руб. Згодна з новымі тарыфамі камунальнікаў, за ваду цяпер давядзецца плаціць нават тым, у каго яе няма ў хаце. ГАЛІНА КАРПОВІЧ: «Есці не варыце? Я кажу, варым, але мы ж 300 літраў не бяром у калонцы. А нам не важна, колькі вы бераце, у нас ёсць тарыф. Пераглядалі тарыф гэты, кажуць, нібыта ўсё яны правільна нам налічваюць...» Гэтак урад спадзяецца зэканоміць каля 22 млн кубаметраў вады, што адпавядае аб'ёму спажывання абласнога цэнтру -- такога, як Магілёў або Горадня. Чыноўнікі апраўдваюцца: МІКАЛАЙ ЛІПЕНЬ, НАМЕСНІК МІНІСТРА ЖКГ: «Мы павінны забяспечыць пакрыццё выдаткаў <b>...</b>
вконтакте мой мир facebook twitter livejournal
Последние новости:
Популярные:
архив новостей


Вверх ↑
Новости Беларуси
© 2009 - 2026 Мой BY — Информационный портал Беларуси
Новости и события в Беларуси и мире.
Пресс-центр [email protected]