Новости БеларусиTelegram | VK | RSS-лента
Информационный портал Беларуси "МойBY" - только самые свежие и самые актуальные беларусские новости

Рэцэпт ратавання эканомікі?

Акрамя магіі лічбаў улады разлічваюць яшчэ прынамсі на адзін рэцэпт ратавання эканомікі. Гаворка вядзецца пра чарговыя крэдыты, якія афіцыйны Менск актыўна шукае як на захадзе, гэтак і на ўсходзе. Паводле неафіцыйнай інфармацыі, 6--20 снежня чакаецца прыезд у Беларусь місіі Міжнароднага валютнага фонду дзеля перамоваў пра новую праграму stand-by. Аднак у прадстаўніцтве МВФ у Менску такога намеру не пацвярджаюць. Улады Беларусі ўсцяж спадзяюцца атрымаць ад МВФ 3,5--7 млрд долараў пазыкі. Больш плённым можа аказацца запланаваны на пятніцу візіт Аляксандра Лукашэнкі ў Маскву. Прэзідэнт возьме ўдзел у паседжанні Вышэйшай дзяржаўнай рады Саюзнай дзяржавы, на якім плануецца падпісаць пагадненне аб вылучэнні крэдыту на пабудову Астравецкай АЭС. Тады ж можа быць заключаны і кантракт на пастаўку ў Беларусь расейскага газу па зніжаных коштах. Гэта стане магчымым разам з падпісаннем дамовы аб куплі-продажы другіх 50 % «Белтрансгазу», у выніку чаго «Газпром» зробіцца ўладальнікам поўнага пакету акцыяў беларускага канцэрну. Вольга Старасціна, «Аб'ектыў»
вконтакте мой мир facebook twitter livejournal
Последние новости:
Популярные:
архив новостей


Вверх ↑
Новости Беларуси
© 2009 - 2026 Мой BY — Информационный портал Беларуси
Новости и события в Беларуси и мире.
Пресс-центр [email protected]