Рыхтаванне да чарговага Фестывалю нацыянальных культураў, які адбудзецца ў Горадні налета, ужо цяпер ідзе поўнаю хадою. У мясцовай студыі «Бона Сфорца» размах сягае не інакш як каралеўскіх маштабаў. Тут імкнуцца стварыць сапраўдную візітоўку гораду. НАТАЛЛЯ МАЁРАВА, КІРАЎНІЦА СТУДЫІ «БОНА СФОРЦА»: «Для гэтага мы ствараем калекцыю ў колерах нашага герба. Вывучаецца вельмі шмат гістарычнага матэрыялу: вось менавіта строй XVI стагоддзя. Увогуле ідэя -- паказаць розныя эпохі, тых князёў і князёўнаў, якія жылі менавіта ў Горадні». Цэнтральнай жа гераіняй будучай калекцыі "Раскоша Гародні" стваральнікі абралі патронку сваёй студыі -- неапалітанскую прынцэсу, а па сумяшчальніцтве і жонку караля Жыгімонта І, каралеву польскую ды вялікую княгіню літоўскую Бону Сфорцу. НАТАЛЛЯ МАЁРАВА, КІРАЎНІЦА СТУДЫІ «БОНА СФОРЦА»: "Бона Сфорца была не толькі добрым палітыкам, яна яшчэ была прыгожая жанчына. І вось яна ўвяла менавіта на нашых землях моду на дэкальтэ на сукенках". Дарэчы, гісторыкі цвердзяць, што падставаў для сімпатыяў гарадзенцаў да сваёй каралевы нашмат больш. АЛЕСЬ ГОСЦЕЎ, ГІСТОРЫК, КРАЯЗНАЎЦА: "Скверык паміж Фарай Вітаўта і Фарным касцёлам -- там быў калодзеж. Яго іншы раз гэтак і называюць: калодзеж Боны Сфорцы, які яна загадала выкапаць, каб месцічы мелі нармальную пітную ваду". У адрозненне ад даўніны, на блакітную тканіну гарадзенскія мадэльеры замест золата нашываюць... салому. І танней, і цікавей, цвердзяць. ІНГА ШАЛАШАВІЧУЦЕ, УДЗЕЛЬНІЦА СТУДЫІ «БОНА СФОРЦА»: "Менавіта <b>...</b>