Новости БеларусиTelegram | VK | RSS-лента
Информационный портал Беларуси "МойBY" - только самые свежие и самые актуальные беларусские новости

У апошні шлях

Развітацца з выбітным рэжысёрам Валерам Раеўскім у сталічны Дом літаратара прыйшлі тысячы аматараў ягонай творчасці. Шматгадовы мастацкі кіраўнік Купалаўскага тэатру, а таксама творца паўсотні спектакляў пайшоў з жыцця на семдзесят трэцім годзе пасля цяжкай хваробы. МІКАЛАЙ КІРЫЧЭНКА, НАРОДНЫ АРТЫСТ БЕЛАРУСІ: "Сёння мы развітваемся з чалавекам, які шмат гадоў фармаваў жыццё першага тэатру краіны, столькі гадоў кіраваў ягонай творчай дзейнасцю. Вялікая страта... я думаю, мы яе яшчэ да канца не ўсведамляем". СЯРГЕЙ ШУЛЬГА, РЭЖЫСЁР, ВУЧАНЬ В. РАЕЎСКАГА: "Спадар Валер быў не толькі выдатным рэжысёрам, але і выдатным чалавекам. Мы яго вельмі горача любілі. Ён працаваў на Таганцы, і дзякуючы яму на вакацыях мы заўсёды наведвалі гэты тэатр. Ён пісаў запіску, мы ішлі да Любімава або Высоцкага і заўсёды мелі гарантаваны пропуск у тэатр. Вельмі шмат ён даў нашаму тэатральнаму мастацтву. Ён выхаваў шэраг самых таленавітых актораў". Ян Бабіцкі, "Аб'ектыў"
вконтакте мой мир facebook twitter livejournal
Последние новости:
Популярные:
архив новостей


Вверх ↑
Новости Беларуси
© 2009 - 2026 Мой BY — Информационный портал Беларуси
Новости и события в Беларуси и мире.
Пресс-центр [email protected]