Новости БеларусиTelegram | VK | RSS-лента
Информационный портал Беларуси "МойBY" - только самые свежие и самые актуальные беларусские новости

Кароткае паседжанне

Менш за пятнаццаць хвілінаў доўжылася сённяшняе судовае пасЕджанне па справе Алеся Бяляцкага. Падчас допыту праваабаронца сваёй віны не прызнаў, а ўсе выстаўленыя абвінавачанні назваў неабгрунтаванымі. На гэтым скончылася судовае следства, заўтра ў судзе распачнуцца спрэчкі бакоў. Суд задаволіў хадайніцтва адваката Алеся Бяляцкага і далучыў да матэрыялаў справы ліст з Нарвежскага Хельсінкскага камітэту, у якім адзначана, што на літоўскія і польскія рахункі падсуднага прыходзілі сродкі выключна на праваабарончую дзейнасць. Пасля абарона папрасіла суд абвесціць перапынак да заўтра, дзеля рыхтавання да судовых спрэчак. Алесь Бяляцкі застаецца за кратамі з 4 жніўня. Яго вінавацяць ва ўтойванні прыбыткаў у асабліва буйным памеры. На папярэднім судовым паседжанні пракурор удакладніў абвінавачанне. Паводле новай фармулёўкі, Бяляцкі атрымліваў частку прыбыткаў з грошай на замежных рахунках на падставе дамоўных абавязкаў. Аднак, на думку абвінавачанага і ягонай абароны, удакладненне не дадало да судовага працэсу анічога новага. Ян Бабіцкі, "Аб'ектыў"
вконтакте мой мир facebook twitter livejournal
Последние новости:
Популярные:
архив новостей


Вверх ↑
Новости Беларуси
© 2009 - 2026 Мой BY — Информационный портал Беларуси
Новости и события в Беларуси и мире.
Пресс-центр [email protected]