Новости БеларусиTelegram | VK | RSS-лента
Информационный портал Беларуси "МойBY" - только самые свежие и самые актуальные беларусские новости

Прагнозы не суцяшаюць

Аляксандр Лукашэнка аналізаваў сітуацыю ўнутры краіны. Як сам прызнаўся, нават беглае знаёмства са статыстыкаю выяўляе вялікую колькасць праблемаў у эканоміцы. Негатыўныя паказнікі прэзідэнт абмеркаваў з прадстаўнікамі ўраду ды Нацбанку на нарадзе ў пытаннях сацыяльна-эканамічнага прагнозу ды дзяржаўнага бюджэту на наступны год. АЛЯКСАНДР ЛУКАШЭНКА, ПРЭЗІДЭНТ БЕЛАРУСІ: «Гадавы прагноз гэтага года не будзе выкананы. І ў прамысловасці, і ў сельскай гаспадарцы, і ў будаўніцтве жытла, і ў мадэрнізацыі вытворчасці -- шмат праблемаў. Найбольш турбуе пагаршэнне дабрабыту людзей, па якіх балюча ўдарыла інфляцыя. Сітуацыя ў банкаўскай сферы таксама не спрыяе выкананню прагнозу на гэты год. асабліва гэта датычыць кошту крэдытных рэсурсаў». Лукашэнка мяркуе, што негатыўныя вынікі ды сур'ёзныя праблемы выклікала адмова ад рэгулявання коштаў на прадукцыю ды іншых эканамічных працэсаў. Цяпер жа дзеля развязання праблемаў трэба прыкладаць дадатковыя намаганні ды марнаваць сродкі. Разам з гэтым, заявіў прэзідэнт, яго "вельмі непрыемна здзіўляе разнабой у дзеяннях ўраду, і ўкіданне ў прэсу розных "пужалак". А таму, папярэдзіў Аляксандр Лукашэнка, "Перш як штосьці казаць, трэба думаць ды не забывацца пра палітычныя аспекты эканамічных дзеянняў і заяваў чыноўнікаў". Сяргей Марчык, "Аб'ектыў"
вконтакте мой мир facebook twitter livejournal
Последние новости:
Популярные:
архив новостей


Вверх ↑
Новости Беларуси
© 2009 - 2026 Мой BY — Информационный портал Беларуси
Новости и события в Беларуси и мире.
Пресс-центр [email protected]