Новости БеларусиTelegram | VK | RSS-лента
Информационный портал Беларуси "МойBY" - только самые свежие и самые актуальные беларусские новости

«Нашай Ніве» -- 105 гадоў

Першая беларускамоўная газета на пачатку мінулага стагоддзя і адна з апошніх у нашыя дні. Незалежнаму выданню "Наша Ніва" споўнілася 105 гадоў. За час існавання рэдакцыя неаднойчы сутыкалася з перашкодамі з боку ўладаў, няпростыя часы газета перажывае і цяпер. ЗМІЦЕР ПАНКАВЕЦ, ЖУРНАЛІСТ «НАШАЙ НІВЫ»: «Заўсёды ёсць рызыка атрымаць папярэджанне. Не толькі ў нас, ва ўсіх журналістаў у сённяшняй Беларусі, незалежна ад таго, што мы будзем пісаць, ці будзем вывяраць, ці не будзем. Усе адно можна знайсці прычэпку амаль да кожнага артыкулу -- гэта ўсе журналісты ведаюць у Беларусі». Асабліва моцны ціск на рэдакцыю газеты ўлады аказвалі цягам апошняга года. "Наша Ніва" атрымала 4 папярэджанні, у ліпені пытанне яе закрыцця разглядалася ў судзе. У выніку рэдакцыя заплаціла дзяржаве буйны штраф. Аднак, нягледзячы на ўсе перашкоды, цяпер "Наша Ніва" мае найбольшы наклад за ўвесь час існавання, а на інтэрнэт-старонку газеты штодня заходзяць тысячы беларусаў. Першы нумар "Нашай Нівы" выйшаў у 1906 г. На яе бачынах друкаваліся класікі беларускай літаратуры Якуб Колас, Максім Багдановіч і Змітрок Бядуля, а рэдактарам выдання ў свой час быў Янка Купала. Мар'яна Чарняева, «Аб'ектыў»
вконтакте мой мир facebook twitter livejournal
Последние новости:
Популярные:
архив новостей


Вверх ↑
Новости Беларуси
© 2009 - 2026 Мой BY — Информационный портал Беларуси
Новости и события в Беларуси и мире.
Пресс-центр [email protected]