Новости БеларусиTelegram | VK | RSS-лента
Информационный портал Беларуси "МойBY" - только самые свежие и самые актуальные беларусские новости

Імідж у абыход рэпрэсіяў

Форум распачаўся ў знакавы дзень, калі ўвага міжнароднай супольнасці была прыкутая да Алеся Бяляцкага. Прыкладна ў час абвяшчэння суровага прысуду прэс-сакратар Міністэрства замежных справаў разважаў пра рэйтынг Беларусі паводле яе ўспрымання ў свеце. АНДРЭЙ САВІНЫХ, МІНІСТЭРСТВА ЗАМЕЖНЫХ СПРАВАЎ: "Мы бачым, што Рэспубліка Беларусь займае 190-е месца. Гэта далёка не самы лепшы паказчык, калі казаць шчыра. Але давайце звернем увагу на тое, што Швецыя знаходзіцца 197-м". "Мы не горшыя за іншых" -- звыклае сцверджанне беларускіх урадоўцаў дзеля павышэння ўласнай самаацэнкі. Але калі б Андрэй Савіных зазірнуў у рэйтынгі мінулых гадоў, то пабачыў бы, што краіна за тры гады страціла ажно 107 пазіцыяў. Прызнаюцца і адмыслоўцы -- з іміджам у Беларусі праблемы. АНАТОЛЬ АКАНЦІНАЎ, «МАРКЕТИНГОВЫЕ СИСТЕМЫ»: "Мы мусім самі вызначыцца, якімі мы хочам быць, як нас хочуць бачыць, -- і працаваць у гэтым кірунку. На жаль, гэты працэс не адбываецца такім чынам. Адбываецца ўсё выпадкова, стыхійна, і гэты некантраляваны працэс, на жаль, працуе не на нашую карысць". Не на нашую карысць спрацавалі падзеі 19 снежня, калі свет пабачыў кадры разгону мірных дэманстрантаў. Улетку асуджэнне выклікаў суд над журналістам Андрэем Пачобутам, ну а цяпер -- суд над намінантам на Нобелеўскую прэмію Алесем Бяляцкім. Апытанне на вуліцах сталіцы суседняй Польшчы паказала, што замежнікі асацыююць Беларусь найперш з палітычным ладам. ЖЫХАРЫ ПОЛЬШЧЫ: "З несправядлівасцю, з няроўнасцю ў грамадстве, з ціскам <b>...</b>
вконтакте мой мир facebook twitter livejournal
Последние новости:
Популярные:
архив новостей


Вверх ↑
Новости Беларуси
© 2009 - 2026 Мой BY — Информационный портал Беларуси
Новости и события в Беларуси и мире.
Пресс-центр [email protected]