Новости БеларусиTelegram | VK | RSS-лента
Информационный портал Беларуси "МойBY" - только самые свежие и самые актуальные беларусские новости

Праца, альбо погляды

Пра тое, што працоўны кантракт працягнуты не будзе, кіраўніцтва Гарадзенскага гістарычна-археалагічнага музею папярэдзіла Таццяну яшчэ паўтара месяца таму. ТАЦЦЯНА КАСАТАЯ, МАЛОДШЫ НАВУКОВЫ СУПРАЦОЎНІК: "Дырэктар сказаў: "Ты разумееш, у якой краіне мы жывем, і я проста не буду працягваць з табою кантракту". І ўсё. Тлумачэнняў не было". Але і без дадатковых тлумачэнняў Таццяна ведае, што менавіта не задавольвае адміністрацыю музею. ТАЦЦЯНА КАСАТАЯ, МАЛОДШЫ НАВУКОВЫ СУПРАЦОЎНІК: "Удзел у зборы за пераназыванне адной з вуліцаў у горадзе Горадні імем Васіля Быкава, ну і таксама падтрымання кандыдата на прэзідэнта Уладзіміра Някляева". Непасрэдна на выкананне працы нараканняў Таццяна не мае. У сваю дзейнасць дзяўчына ўкладае ўсе сілы і душу, кажуць ейныя калегі. ІГАР ЛАМЕКА, НАВУКОВЫ СУПРАЦОЎНІК: «Тыя людзі, хто сутыкаецца з ёю ў штодзённай працы, увогуле ніякіх прэтэнзіяў не маюць. Яна высокаадукаваны, прафесійны чалавек, адказны». Але часта не гэтыя якасці шануюць дзяржаўныя ўстановы. Звальненне з палітычных матываў -- з'ява, характэрная для нашай краіны. Праваабаронцы адзначаюць актыўны рост такіх звальненняў з часу леташніх выбараў. УЛАДЗІМІР ХІЛЬМАНОВІЧ, ПРАВААБАРОНЦА: «За апошнія месяцы да нас звярталася некалькі дзясяткаў чалавек, я думаю, прыблізна 45--55 чалавек. Гэта пераважна ўдзельнікі грамадскіх публічных акцыяў». І гэта толькі ў Горадні. У краіне лік такіх выпадкаў ідзе на сотні. Часта працаўнікі самі пішуць заяву аб звальненні. Гэтак, зрэшты, зрабіла і Таццяна <b>...</b>
вконтакте мой мир facebook twitter livejournal
Последние новости:
Популярные:
архив новостей


Вверх ↑
Новости Беларуси
© 2009 - 2026 Мой BY — Информационный портал Беларуси
Новости и события в Беларуси и мире.
Пресс-центр [email protected]