Пятнаццаць гадоў таму Беларусь стала жыць паводле новай Канстытуцыі. Галасаванне наконт сямі пытанняў рэферэндуму 1996 г. праходзіла паводле старой завядзёнкі -- без вялікіх эмоцыяў сярод шырокіх масаў выбарцаў. І важкасць таго дня тады, як і цяпер, для шмат каго з беларусаў засталася па-за ўвагаю. ПАВЕЛ ЗНАВЕЦ, ДЭПУТАТ ВС ХІІІ СКЛІКАННЯ: "Быў здзейснены гвалтоўны акт канстытуцыйнага перавароту. З вынасам цела старшыні Цэнтрвыбаркаму Ганчара (вы гэта ведаеце) і брутальным сілавым захопам улады". Але здзейснены ён быў не за адзін дзень. Рэферэндум стаў апагеем супрацьстаяння галінаў беларускай улады. Да законнасці ўказаў прэзідэнта шэраг заўвагаў меў Канстытуцыйны суд. Дэпутаты Вярхоўнага Савету сабралі 70 подпісаў, неабходных, каб распачаць працэсу імпічменту прэзідэнту. Але... УЛАДЗІМІР МАЦКЕВІЧ, ПАЛІТОЛАГ: "У той момант перамог рэжым. Прычым перамог не сам, не Лукашэнка. Без уздзеяння Расеі, без умяшання Расеі перамога б не адбылася". За тры дні да рэферэндуму ў Менск прыбыў маскоўскі дэсант у складзе прэм'ер-міністра і спікераў абедзвюх палатаў парламенту Расеі. Пры іхным пасярэдніцтве старшыня Вярхоўнага Савету Сямён Шарэцкі ды старшыня Канстытуцыйнага суда Валерый Ціхіня падпісалі з прэзідэнтам угоду, якая мела развязаць канфлікт. АНДРЭЙ КЛІМАЎ, ДЭПУТАТ ВС ХІІІ СКЛІКАННЯ: "Тут згуляў фактар нячыстасці на той момант палітычных фігураў, якія бралі ўдзел у правядзенні рэферэндуму і працэдуры імпічменту. Трэба аддаць належнае і першаму прэзідэнту. Ён здолеў скарыстацца <b>...</b>