Новости БеларусиTelegram | VK | RSS-лента
Информационный портал Беларуси "МойBY" - только самые свежие и самые актуальные беларусские новости

Вырак краіне?

АНАТОЛЬ ЛЯБЕДЗЬКА, СТАРШЫНЯ АГП: "Яны нарабілі велізарную колькасць аналітычных цэнтраў, але сапраўднай аналітыкі няма. Праваабарончы рух -- гэта моцны лабіст. Таму пасля гэтага я чакаю, што будзе моцная рэакцыя з боку праваабарончых арганізацыяў і ціск на палітычны сегмент". Адразу пасля прысуду з абурэннем выступілі ўсе найбуйнейшыя праваабарончыя арганізацыі свету. Не бракавала і палітычных заяваў. Як з боку Заходняй Еўропы наагул... МАЯ КАЦЫЯНЧЫЧ, ПРЭС-САКРАТАР КАМІСАРА К. ЭШТАН: "Сённяшні прысуд відавочна скіраваны на тое, каб спыніць дзейнасць Алеся Бяляцкага і ягонага цэнтру "Вясна", якія бароняць ахвяраў рэпрэсіяў у Беларусі. Прысуд -- паказальная праява штораз мацнейшага пераследу грамадзянскай супольнасці ў Беларусі". Гэтак і з боку ўрадаў асобных краінаў. Сярод іх Францыя, Злучаныя Штаты ды Польшча. Менавіта нашая заходняя суседка разам з Літвою даверліва перадала афіцыйнаму Менску інфармацыю пра рахункі "Вясны". Цяпер: МАРЦІН БАСАЦКІ, ПРЭС-САКРАТАР МЗС ПОЛЬШЧЫ: "Польшча абсалютна, цалкам асуджае сённяшні вырак Алесю Бяляцкаму. Ён выбітны беларускі дэмакрат і праваабаронца. Гэты вырак нічым не абгрунтаваны". І каб залагодзіць свой удзел у расправе ўладаў з праваабаронцам, афіцыйная Варшава мае павялічыць дапамогу дэмакратычным арганізацыям. Хоць цяпер больш актуальныя не прабачэнні, а канкрэтныя дзеянні для вызвалення праваабаронцы. Поля працэсуальных магчымасцяў у гэтым выпадку эксперты нават не разглядаюць. У Беларусі палітвязні выходзілі на волю толькі тады <b>...</b>
вконтакте мой мир facebook twitter livejournal
Последние новости:
Популярные:
архив новостей


Вверх ↑
Новости Беларуси
© 2009 - 2026 Мой BY — Информационный портал Беларуси
Новости и события в Беларуси и мире.
Пресс-центр [email protected]