«4,5 гады зняволення -- гэта тое, чаго ад яго [Лукашэнкі] можна было чакаць. Бо ў той сітуацыі, якая склалася, Бяляцкі не ўяўляе з сябе ніякай пагрозы. Але ў Лукашэнкі ёсць такая рыса, як помста, ён заўсёды помсціць тым людзям, якія ўяўляюць для яго небяспеку. Бяляцкі таксама чамусьці трапіў у гэты спіс», -- гэтак палітолаг Уладзімір Роўда пракаментаваў жорсткі прысуд Алесю Бяляцкаму.