Новости БеларусиTelegram | VK | RSS-лента
Информационный портал Беларуси "МойBY" - только самые свежие и самые актуальные беларусские новости

Замена нязменнаму

Чыноўніка, які як ніхто іншы верыў у перспектывы расейска-беларускага аб'яднання, звольнілі з пасады дзяржаўнага сакратара Саюзнай дзяржавы. Хто заменіць Паўла Барадзіна, стала вядома на сённяшнім паседжанні Найвышэйшага дзяржаўнага савету. Новым дзяржаўным сакратаром Саюзнай дзяржавы стане Грыгорый Рапота. Ягоная кар'ера пачыналася ў Камітэце дзяржаўнай бяспекі Савецкага Саюзу, потым была праца ў Службе замежнай выведкі Расеі. Апошні час ён быў паўнамоцным прадстаўніком прэзідэнта Расеі ў Прыволжскай федэральнай акрузе. Рапота прыступіць да выканання абавязкаў 15 снежня. Дванаццаць гадоў гэтую пасаду займаў Павел Барадзін. Перакананы прыхільнік аб'яднання Беларусі ды Расеі, ён быў адным з тых, хто настойваў на прыняцці адпаведнага канстытуцыйнага акту. Каментуючы сваю адстаўку, Барадзін прызнаўся, што заўсёды выконваў тое, чаго ад яго прасілі, залішняга не казаў. Вінаватымі ў сваім змяшчэнні назваў асобаў, якія агаворвалі яго перад першымі асобамі абедзвюх дзяржаваў. Аліна Радачынская, "Аб'ектыў"
вконтакте мой мир facebook twitter livejournal
Последние новости:
Популярные:
архив новостей


Вверх ↑
Новости Беларуси
© 2009 - 2026 Мой BY — Информационный портал Беларуси
Новости и события в Беларуси и мире.
Пресс-центр [email protected]