Новости БеларусиTelegram | VK | RSS-лента
Информационный портал Беларуси "МойBY" - только самые свежие и самые актуальные беларусские новости

Алесь Бяляцкі -- у цэнтры ўвагі

Навіною аб прысудзе Бяляцкаму распачала і працягнула сённяшні нумар польская "Gazeta Wyborcza". На першай паласе выдання абмяркоўваюцца магчымасці выправіць сітуацыю: "Што мы можам зрабіць для Бяляцкага і Беларусі? У нас няшмат рычагоў. Мы можам больш моцна і паслядоўна падтрымліваць беларускую апазіцыю. І байкатаваць рэжым Лукашэнкі ды ягоных паплечнікаў у Еўропе". "Gazeta Wyborcza" канстатуе, што Еўропа прайграе Беларусь Маскве, а таксама падкрэслівае, што прысуд Бяляцкаму -- гэта сведчанне пракрамлёўскага кірунку беларускай палітыкі. На міжнароднае значэнне справы беларускага праваабаронцы звяртае ўвагу ў артыкуле "Алесь Бяляцкі трапіць у лагер" іншы буйны польскі штодзённік -- "Rzeczpospolita": "Алесь Бяляцкі -- надзвычай каштоўны палітычны закладнік для Аляксандра Лукашэнкі, бо ягонага вызвалення дамагаюцца не толькі сусветныя арганізацыі абароны правоў чалавека, але і найбольш уплывовыя краіны Захаду, разам з ЗША". Міжнародны рэзананс справы Бяляцкага закранае і літоўскае выданне -- "Respublika", а інтэрнэт-версія штодзённіка "Lietuvos rytas" прызнае, што прысуд Алесю Бяляцкаму -- гэта прысуд таксама і Вільні. Выданне сцвярджае: "Кары праціўнікам рэжыму ў Менску абвяшчаюцца ўвесь час. Але гэтым разам апазіцыйнага актывіста Алеся Бяляцкага адправіла за краты не толькі Беларусь, але і Літва з Польшчаю". Журналісты "Lietuvos rytas" мяркуюць, што шанцы абскардзіць прысуд у адвакатаў мізэрныя, самога ж Бяляцкага ў Вільні называюць сімвалам вольнасці. У сваю чаргу <b>...</b>
вконтакте мой мир facebook twitter livejournal
Последние новости:
Популярные:
архив новостей


Вверх ↑
Новости Беларуси
© 2009 - 2026 Мой BY — Информационный портал Беларуси
Новости и события в Беларуси и мире.
Пресс-центр [email protected]