Крамлёўскія куранты прабілі лёс Беларусі. З малатка пайшоў "Белтрансгаз". Цяпер Беларусь з Расеяй разам навечна. АЛЯКСАНДР ЛУКАШЭНКА, ПРЭЗІДЭНТ БЕЛАРУСІ: "Выклікі, якія сёння паўстаюць перад нашымі дзяржавамі, -- мы гэтага не хаваем, можа быць, надта публічна пра гэта не кажам, -- але выклікі вялікія, і мы прыйшлі да адзінае высновы: што хто-хто, але Беларусь і Расея мусяць быць разам перад гэтымі выклікамі". За гэтае "разам" трэба плаціць. Расейскі "Газпром" цалкам набыў беларускую газатранспартную сістэму. Таксама падпісаная дамова пра экспарт блакітнага паліва ў нашую краіну ў 2012--2014 гг. Беларусь атрымала так званую інтэграцыйную зніжку. Калі да гэтага газ каштаваў для нас $ 263 за 1000 кубаметраў, то налета будзе толькі $ 165,6. У той час як для краінаў Еўразвязу, напрыклад, $ 400. Такім чынам, "Белтрансгаз" не быў танным набыткам для расейскага боку. Кошт угоды перавышае нават $ 5 млрд. $ 2,5 млрд каштавалі "Газпрому" астатнія 50 % акцыяў прадпрыемства. Да гэтае сумы дадаюцца страты ад інтэграцыйнае зніжкі за газ -- $ 2,8 млрд. Таксама спісаная ранейшая запазычанасць Беларусі за газ. Пры гэтым рэальнага прыбытку ад "Белтрансгазу" расейскі "Газпром" атрымае ў наступным годзе толькі каля $ 330 млн. А вось Беларусь гэтак развязвае свае шматлікія эканамічныя праблемы. Дый надалей будзе паказваць беларусам паспяховасць уласнага "эканамічнага цуду". АЛЯКСАНДР СІНКЕВІЧ, ЭКАНАМІСТ: "Улада коштам гэтых атрыманых зніжак умацуе свае пазіцыі, а насельніцтва атрымае <b>...</b>