Новости БеларусиTelegram | VK | RSS-лента
Информационный портал Беларуси "МойBY" - только самые свежие и самые актуальные беларусские новости

Спартовы агляд

ПАКУЛЬ БЕЗ ПРЫЗАВЫХ МЕСЦАЎ На наступным тыдні мае распачацца сусветны Кубкавы біятлонны сезон. А перад ім традыцыйна праходзіць першы этап Кубку Міжнароднага звязу біятланістаў. У тым жа шведскім Эстэрсундзе запланаваныя па дзве спрынтарскія гонкі ў мужчынаў і жанчын. У першым старце -- мужчынскім на 10 кіламетраў -- найлепшы быў расеец Дзмітрый Малышка з адным промахам. Амаль 30 секундаў саступіў яму казахстанец Аляксандр Трыфанаў, які страляў дакладна. Беларус не падтрымаў, гэтак кажучы, сяброў з Мытнага саюзу. Найлепшы з нашай каманды -- Аляксандр Бабчын, які летась перайшоў з расейскай зборнай. У яго па адным промаху на кожным агнявым рубяжы і 22-е месца. Магілёвец Сяргей Новікаў -- 33-ці. У жанчын перамагла Мары-Лёр Брунэ з Францыі. Біятланістка з беларускай зборнай Надзея Скардзіна заняла годнае 6-е месца.
вконтакте мой мир facebook twitter livejournal
Последние новости:
Популярные:
архив новостей


Вверх ↑
Новости Беларуси
© 2009 - 2026 Мой BY — Информационный портал Беларуси
Новости и события в Беларуси и мире.
Пресс-центр [email protected]