А мы вяртаемся ў нашую краіну, дзе замест новай кватэры жыхары Пінску атрымалі непрыдатныя для жыцця хаты. Будаўніцтва Палескага дзяржаўнага ўніверсітэту, якое ўсцешыла і будучых студэнтаў, і мясцовыя ўлады, што палічылі праект спрыяльным для развіцця гораду, прадугледжвала таксама і перасяленне пэўнай часткі жыхароў з уласных дамоў у дзяржаўныя кватэры. Аднак у самы крызіс выявілася, што новага жытла не будзе. Тым часам старое стала непрыдатнае.