Удзельнікі мітынгу, што сабрала партыя "Справедливая Россия" выступілі супраць фальсіфікацый ды выкарыстання на карысць партыі "Единая Россия" адміністратыўнага рэсурсу падчас перадвыбарнай кампаніі і галасавання на парламентскіх выбарах. "Мы хочам атрымаць менавіта той адсотак, якім будзе дзякуючы таму што за нас прагаласуе народ. Не той, які нам хтосці прызначыць ці прапіша -- як народ прагаласуе -- такі адсотак і патрэбны. І мы хочам каб гэта было для ўсіх, а не толькі для нас" - заявіў адзін з арганізатараў мітынгу дэпутат Генадзь Гудкоў. Тым часа на наберажнай Тараса Шаўчэнкі адбыўся мітынг руху "Дэмакратычны выбар". Мерапрыемства адбылося пад лозунгам "Долой партию жуликов и воров!". Паводле апазіцыянераў, пракрэмлёўская "Единая Россия" губляе давер і падтрыманне грамадзянаў краіны нягледзячы на ціск на выбаршчыкаў,