Новости БеларусиTelegram | VK | RSS-лента
Информационный портал Беларуси "МойBY" - только самые свежие и самые актуальные беларусские новости

Вываз паліва абмежавалі

Сёння ўпершыню за доўгі час на некаторых памежных пунктах чэргаў не было. Цяпер выязджаць за мяжу на ўласным аўце можна толькі раз на восем дзён, а не раз на пяць, як некалькі апошніх месяцаў. На гэтую захаду ўрад пайшоў, каб скараціць некантраляваны вываз адносна таннага беларускага паліва ў суседнія краіны. Аднак апытаныя «Аб'ектывам» кажуць, што новыя правілы прынясуць не толькі выгоду. КІРОЎЦЫ: «Гэта проста хочуць спыніць, як я разумею, даход з-за мяжы, бо сваіх людзей няма ў Беларусі працаваць...» «Няма сэнсу, гэта, мне падаецца, лішняе». ПРАЦАЎНІЦА СТРАХАВОЙ ФІРМЫ: «Няма кліентаў, і дзяржава губляе шмат валюты. На месяц зялёная карта каштуе 50 еўраў, на 15 дзён -- 30 еўраў, а цяпер нікога няма. Гэта чарговыя страты валютныя». Акрамя больш суворых абмежаванняў пры выездзе новаўвядзенні ў пастанове Савету Міністраў № 753 таксама прадугледжваюць узмоцнены кантроль на памежжы. Адгэтуль сачыць будуць як за кіроўцамі, так і за самімі аўтамабілямі, што выязджаюць за мяжу. Мар'яна Чарняева, «Аб'ектыў»
вконтакте мой мир facebook twitter livejournal


Вверх ↑
Новости Беларуси
© 2009 - 2026 Мой BY — Информационный портал Беларуси
Новости и события в Беларуси и мире.
Пресс-центр [email protected]