Выбарчыя ўчасткі адчыніліся сёння а 8-й раніцы паводле мясцовага часу. Выбары ў ніжнюю палату -- Народную асамблею -- пройдуць за тры этапы і працягнуцца агулам да 10 студзеня будучага года. Падчас першага этапу галасуюць дзевяць егіпецкіх правінцыяў: Каір, Александрыя, Асьют, Чырвонае мора, эль-Уксур, эль-Файюм, Дум'ят, Порт-Саід і Кафр эш-Шэйх. Другі ды трэці этапы пройдуць адпаведна 14--15 снежня і 3--4 студзеня. Парламенцкія выбары ў абедзве палаты скончацца толькі ў сакавіку 2012 г. Выбары прэзідэнта мусяць адбыцца да 30 чэрвеня таго ж года.