Больш за 300 прадстаўнікоў недзяржаўных арганізацыяў з Беларусі, Украіны, Грузіі, Малдовы, Азербайджану і Арменіі, а таксама краін Еўразвязу сустрэліся сёння ў польскай Познані на трэцім Форуме грамадзянскай супольнасці. Адна з мэтаў неафіцыйнага парламенту «трэцяга сектару» -- выпрацоўка механізмаў, якія б спрыялі пабудове эфектыўнага дыялогу паміж грамадзянскай супольнасцю і нацыянальнымі ўрадамі. Паказальна, што нашую краіну, дзе ўсё мацнее ціск уладаў на няўрадавыя арганізацыі, удзельнікі сустрэчы акрэслілі як галоўную праблему «Усходняга партнёрства». Менавіта Беларусі была прысвечаная і значная частка прамовы еўракамісара Штэфана Фюле. Пра першы дзень працы Форуму «Аб'ектыву» распавяла ўдзельніца мерапрыемства, праваабаронца Алена Танкачова. АЛЕНА ТАНКАЧОВА, ПРАВААБАРОНЦА: «Еўракамісар казаў пра безумоўную і важную ролю грамадзянскай супольнасці ў праграме «Усходняе партнёрства». Ён адзначыў, што ёсць відавочнае ахалоджванне адносінаў паміж ЕЗ і Беларуссю пасля падзеяў 19 снежня. Адзначыў, што ў краіне застаюцца палітзняволеныя і гэта ёсць прадметам непакою з боку Еўразвязу. Спадар Фюле асобна спыніўся на прыкладзе Бяляцкага. І сказаў, што Еўропа будзе паслядоўна дамагацца спынення палітычна матываваных працэсаў і поўнай рэабілітацыі палітзняволеных. Пры гэтым Еўропа не пойдзе па шляху пашырэння санкцыяў супраць афіцыйнага Менску, гаворка ідзе пра выпрацоўванне стратэгіі, накіраванай на тое, што доступ да рэсурсаў і магчымасцяў будзе ставіцца ў залежнасці ад тых <b>...</b>