Новости БеларусиTelegram | VK | RSS-лента
Информационный портал Беларуси "МойBY" - только самые свежие и самые актуальные беларусские новости

Антусевіч: Як бараніцца, калі не працягваюць кантракт

Пасля прэзідэнцкіх выбараў мінула болей за дзевяць месяцаў, але тых, хто падтрымліваў апазіцыйных кандыдатаў, працягваюць звальняць. У малодшага навуковага супрацоўніка Гарадзенскага дзяржаўнага гісторыка-археалагічнага музею Таццяны Касатай кантракт сканчаецца 23 верасня. Дырэктар Юрый Кітурка яшчэ паўтара месяца таму папярэдзіў, што дамовы не працягнуць і прапанаваў напісаць заяву аб звальненні на ўласнае жаданне. Таццяна зрабіла гэта, бо за непадпарадкаванне абяцалі "артыкул". Сама яна, як і калегі, мяркуе: справа мае палітычнае афарбаванне. Таццяна ўдзельнічала ў некалькіх грамадзянскіх ініцыятывах, у тым ліку ў зборы подпісаў за вуліцу ў гонар Васіля Быкава, а таксама ў зборы подпісаў за вылучэнне Уладзіміра Някляева кандыдатам на прэзідэнта. Прадстаўнік Беларускага незалежнага прафсаюзу Сяргей Антусевіч галоўнаю памылкаю Таццяны лічыць тое, што яна напісала заяву аб звальненні. Кіраўніцтва мае механізмы для таго, каб не падпісаць кантракту без усялякіх падставаў, але зрабіць гэта вельмі складана. Паводле Антусевіча, не аднойчы прафсаюзу ўдалося дапамагчы людзям, якія не сталі пісаць заявы на асабістае жаданне, хоць ім пагражалі непрацягненнем дамовы. belsat.eu
вконтакте мой мир facebook twitter livejournal
Последние новости:
Популярные:
архив новостей


Вверх ↑
Новости Беларуси
© 2009 - 2026 Мой BY — Информационный портал Беларуси
Новости и события в Беларуси и мире.
Пресс-центр [email protected]