Расейскамоўная назва акцыі беларускіх атамнікаў "Мир -- в твоих руках!" па-беларуску гучыць прынамсі двухсэнсоўна. Пра светач навуковых дасягненняў, "мірны атам", лабісты АЭС пад Астраўцом распавялі навучэнцам 19-й школы сталіцы. ВАЛЯНЦІНА БРЫЛЁВА, ПРАЦАЎНІЦА ІНСТЫТУТУ «СОСНЫ»: "Гэта найперш -- стымул для развіцця нашай эканомікі. Бо частка абсталявання і будаўнічай базы будзе выкарыстаная дзеля будаўніцтва АЭС. І гэта дасць магчымасць стымуляваць развіццё нашай прамысловасці". На лекцыі атамнікі абвесцілі творчы конкурс "Энергія нашай будучыні". Якому віду энергіі варта аддаць перавагу -- таксама падказалі. ВІКТАР ДАШКЕВІЧ, ПРАЦАЎНІК ІНСТЫТУТУ «СОСНЫ»: "Дзеці -- гэта той удзячны матэрыял, якому, уласна, як мы патлумачым -- гэтак лодка і паплыве далей". Адказны сакратар грамадскай экалагічнай экспертызы Астравецкай станцыі Таццяна Новікава пагаджаецца: інфармацыя дзецям патрэбная. Аднак падкрэслівае: не прапаганда, а сапраўдныя факты пра экалагічныя рызыкі "мірнага атаму" ды пра крыніцы альтэрнатыўнай энергіі ды спосабы энергаашчаджання. ТАЦЦЯНА НОВІКАВА, ЭКОЛАГ: "Атамнікі сёння ходзяць у школы -- больш нікуды яны пайсці не могуць. Бо яны баяцца, што людзі ім будуць задаваць пытанні". А пытанняў больш як дастаткова. Аварыі на атамных станцыях здараюцца рэгулярна, а маштаб катастрофаў у Чарнобылі ды Фукусіме мае глабальны характар. Вялізную шкоду здароўю людзей і наваколлю АЭС нясуць, аднак, не толькі тады, калі нешта зламалася. ЮРЫЙ ВАРОНЕЖЦАЎ, ФІЗІК-ЯДРАВІК <b>...</b>