Ля Дому ўраду Паўднёвай Асеціі сёння прагучалі стрэлы. Пакуль у паветра. Праваахоўнікі такім чынам спрабавалі паўстрымаць прыхільнікаў кандыдаткі на прэзідэнцтва Алы Джыоевай, якія спрабавалі прарвацца ў Цэнтральную выбарчую камісію. УДЗЕЛЬНІК ПРАТЭСТАЎ: "Супраць народу нельга ісці. Народ сказаў сваё слова, і няхай гэта будзе законам". Народ сказаў сваё слова на нядзельных выбарах, у якіх паводле папярэдніх звестак перамагла экс-міністр адукацыі Ала Джыоева. Сёння яна сама абвесціла сябе пераможцаю і заклікала выбарнікаў бараніць вынікі галасавання. АЛА ДЖЫОЕВА, КАНДЫДАТКА НА ПРЭЗІДЭНТА: "Гэта будзе азначаць акцыі грамадзянскага непадпарадкавання. І адказнасць за развіццё падзеяў я цалкам перакладаю на Какойты". Сітуацыя стала напружанаю, калі пасля пададзенай скаргі суперніка Джыоевай Анатоля Бібілава Вярхоўны суд ануляваў вынікі выбараў. ПЁТР ХЭНЦІНЬСКІ, ЖУРНАЛІСТ ПОЛЬСКАГА ТЭЛЕБАЧАННЯ: "Выявілася, што хоць асецінцы і могуць выбіраць, але вырашаць за іх будуць іншыя. І ў гэтым выпадку ўсё паказвае на тое, што гэтыя іншыя -- Крэмль, бо расейцы не дазволяць, каб Асеція трапіла пад кантроль людзей, над якімі яны не маюць улады". Міністра надзвычайных сітуацыяў Анатоля Бібілава на прэзідэнцкіх выбарах адкрыта падтрымаў Крэмль. І гэты правал, безумоўна, адбіўся і на іміджы суседкі-заступніцы, лічаць адмыслоўцы. АНДРЭЙ БАБІЦКІ, ЖУРНАЛІСТ РАДЫЁ «СВАБОДА»: "Вядома, гэта ўдар па аўтарытэце. Паўднёвая Асеція важная для Крамля як прыклад калі не рэальнай дзяржавы, то прынамсі <b>...</b>