І яшчэ адна навіна ад Сяргея Румаса -- перадусім для кіроўцаў. Паліва заўтра не падаражэе. Чуткі пра гэта хадзілі ажно з мінулага тыдня. Аднак неўзабаве, як адзначыў віцэ-прэм'ер, улады плануюць павысіць кошты на паліва гэтак, каб вывозіць яго за мяжу стала нявыгадна. Між тым, сёлета паліва даражэла ўжо дзесяць разоў. Апошні раз 10 лістапада -- кошты на ўсе маркі бензіну выраслі ў сярэднім на 3,5 %, а кошт дызелю -- на ўсе 7 %. Як вынік, за самы папулярны бензін АІ-92 мы плацім 5150 руб, літр саляркі каштуе 5550 руб., а кошт дызелю дасягнуў 5750 руб. за літр. Мар'яна Чарняева, "Аб'ектыў"