Новости БеларусиTelegram | VK | RSS-лента
Информационный портал Беларуси "МойBY" - только самые свежие и самые актуальные беларусские новости

Бюджэт за 1.5 гадзіны

Тэарэтычна ўсё пасуе, на практыцы ж без малатка не абысціся. Гэтак і з беларускаю эканомікаю. Урад краіны зноў прагназуе рост. У тэорыі -- да 5,5 %. МІХАЛ ЗАЛЕСКІ, ЭКАНАМІСТ: "Мабыць, яны зыходзяць з той тэарэмы, што каб было больш малака, трэба карову не лепш карміць, а часцей даіць". Казаў сёння Румас і пра малако. Кошты на яго разам з цукрам ды яшчэ шэрагам харчовых тавараў надалей будуць рэгулявацца дзяржаваю. У адваротным выпадку... СЯРГЕЙ РУМАС, ВІЦЭ-ПРЭМ'ЕР: "Кошт на ўнутраным рынку будзе на 60 % большы, чымся цяпер. Ці мы гатовыя да гэтага?.." І калі пытанне з малаком урад можа вырашыць пастановаю, то нашмат цяжэй з інвестыцыямі. Сёлета гэты важны паказнік быў выкананы толькі на 20 %. А таму на наступны год улады зменшылі апетыт амаль удвая. МІХАЛ ЗАЛЕСКІ, ЭКАНАМІСТ: "Ёсць элемент шаманства ў закліканні да інвестыцыяў: інвестыцыі, прыйдзіце, прыйдзіце. Пры гэтым часта мы лічым інвестыцыямі і тое, што прадалі сваё". Як здарылася і сёння. Урад спадзяецца на паляпшэнне інвестыцыйных паказнікаў пасля... пералічэння грошай за "Белтрансгаз", прададзены днямі Расеі. Як і спадзяецца на змяншэнне інфляцыі ў наступным годзе да 22 %, а таксама на рост рэальных даходаў насельніцтва на 3,5 %. Эксперты дзівяцца аптымізму чыноўнікаў. Асабліва з увагі на агульную тэндэнцыю запавольвання тэмпаў эканамічнага росту ў сусветных маштабах. Атрымліваецца, толькі не ў Беларусі. АЛЯКСАНДР МУХА, ЭКАНАМІСТ: "Больш за тое, выкананне эканамічнага сцэнара, які прадугледжвае завышаныя тэмпы <b>...</b>
вконтакте мой мир facebook twitter livejournal
Последние новости:
Популярные:
архив новостей


Вверх ↑
Новости Беларуси
© 2009 - 2026 Мой BY — Информационный портал Беларуси
Новости и события в Беларуси и мире.
Пресс-центр [email protected]