З якімі настроямі беларусы чакаюць дня, калі Нацбанк "адпусціць" курс беларускага рубля? Ці з'явіцца пасля гэтага валюта ў абменных пунктах? Журналісты "Белсату" распыталі мінакоў пра "валютныя чаканні". "Калі шчыра, то я не магу ўявіць што валюта з'явіцца. З іншага боку, калі Лукашэнка абяцае, то па ідэі валют павінна з'явіцца. Але - "па ідэі", - скептычна падкрэслівае адзін з апытаных. - Я думаю, курс будзе такі як цяпер на "чорным рынку". "А ў той раз ён долар з'явіўся? І цяпер не з'явіцца" - пагаджаецца другі рэспандэнт.