Новости БеларусиTelegram | VK | RSS-лента
Информационный портал Беларуси "МойBY" - только самые свежие и самые актуальные беларусские новости

Год катастрофаў

Крушэнне верталёта Мі-24 -- далёка не першая авіякатастрофа сёлета. Апошнім часам у небе Беларусі аварыі здараюцца надзвычай часта. Месяц таму ў Камянецкім раёне каля гораду Высокае, непадалёк ад польскае мяжы, разбіўся польскі вайсковы самалёт. Загінулі тры памежнікі -- жыхары Беластоку. Прычынаю аварыі сталася памылка пілота. Таксама каля мяжы, але ўжо іншай -- літоўскай -- пацярпеў крушэнне верталёт беларускіх памежнікаў вытворчасці кампаніі "Еўракоптэр". Пры палёце ён загарэўся і ўпаў. У выніку аварыі загінулі пяцёра чалавек, сярод іх былі тры журналісты тэлерадыёкампаніі "Саюз" і два чальцы экіпажу. Прычыны трагедыі дагэтуль не высветленыя. Дагэтуль расследуюцца і прычыны крушэння самалёта ля гарадскога пасёлку Рось Ваўкавыскага раёну, якое адбылося 9 ліпеня. Самалёт Х-32 "Бекас" займаўся пошукамі зніклай у лесе жанчыны. У выніку аварыі загінуў пілот. Больш нікога на борце не было. Летась беларускае неба таксама не было спакойнае. Цягам 2010 г. загінулі тры лётчыкі. У жніўні на авіяшоу на аэрадроме Баравая пад Менскам падчас выканання мёртвай пятлі разбіўся верталёт вядомага нямецкага пілота Гюнтэра Цымэра. А ў верасні цягам планавых вучэнняў непадалёк Ганцавічаў разбіўся самалёт МіГ-29, абодва чальцы экіпажу -- Сяргей Каваленка і Аляксандр Жыгайла -- загінулі. Мар'яна Чарняева, "Аб'ектыў"
вконтакте мой мир facebook twitter livejournal


Вверх ↑
Новости Беларуси
© 2009 - 2026 Мой BY — Информационный портал Беларуси
Новости и события в Беларуси и мире.
Пресс-центр [email protected]