Гэтак, або прыблізна гэтак, выглядае смяротнае пакаранне. Гэтак маюць пайсці жыцця Дзмітрый Канавалаў і Уладзіслаў Кавалёў. ЛЮБОЎ КАВАЛЁВА, МАЦІ АСУДЖАНАГА: "Прысуд вынеслі не на падставе матэрыялаў справы. Майго Улада прыгаварылі да найвышэйшае кары толькі таму, што ён паказанні змяніў у судзе. Для яго гэта была адразу пагроза". Аднак да апошняга, амаль чатыры гадзіны, пакуль суддзя чытаў усе 114 старонак выраку, заставалася надзея, што рашэнне будзе іншае. ТАЦЦЯНА, СЯСТРА АСУДЖАНАГА: "Мы былі ў шоку ад выраку. Нам вельмі страшна. Улад увогуле не датычны да гэтае справы. Атрымліваецца, што ў нас могуць расстраляць невінаватага чалавека. Гэта вельмі страшна". Суд палічыў інакш. Паўтара месяца працэсу, 550 тамоў справы. Віна для суда -- відавочная. Але не для праваабаронцаў, якія ўпэўненыя, што праўда пра выбух не высветленая. ЛЮДМІЛА ГРАЗНОВА, ПРАВААБАРОНЦА: "Суд не сказаў, як яны зрабілі выбуховае прыстасаванне, якое не мае аналагаў у свеце, суд не сказаў, чаму ішла хваля па нагах, а не па галовах, суд не даказаў, што гэта Канавалаў". За ўсю гісторыю незалежнае Беларусі, з 1991 г., у нашай краіне расстралялі каля 400 чалавек, інфармуе "Міжнародная амністыя". Беларусь -- адзіная краіна Еўропы, дзе асуджаюць на смерць. Хоць галоўнымі катамі ў свеце застаюцца Кітай, Іран, Саудаўская Аравія, ЗША, Емен. Агулам у свеце выканання смяротнай кары чакаюць каля 20 000 чалавек. Сімвалічны менавіта сённяшні зварот папы Бэнэдыкта ХVI да палітыкаў. БЭНЭДЫКТ ХVI, ПАПА РЫМСКІ: "Спадзяюся <b>...</b>