Новости БеларусиTelegram | VK | RSS-лента
Информационный портал Беларуси "МойBY" - только самые свежие и самые актуальные беларусские новости

Памалу рухаемся

АНДРЭЙ САВІНЫХ, ПРЭС-САКРАТАР МЗС: "Абмен пісьмовымі паведамленнямі дазволіць з 1 снежня пачаць фармаванне спісаў жыхароў памежных тэрыторыяў, якія маюць права атрымаць адпаведныя дазволы. Непасрэдна выдача дазволаў у Генеральным консульстве Беларусі ў Даўгаўпілсе і консульстве Латвіі ў Віцебску пачнецца 1 лютага 2012 г.". Міждзяржаўнае пагадненне прадугледжвае магчымасць перасякаць мяжу без візаў тым, хто жыве за 30--50 км па абодва бакі ад яе. Адмысловы дазвол мае каштаваць 20 еўраў і будзе дзеяць пяць гадоў. Падобныя пагадненні аб малым памежным руху нашая краіна падпісала, акрамя Латвіі, яшчэ з Літвою ды Польшчаю. Аднак далей за дэкларацыі аб памкненні развіваць рэгіянальную супрацу на аснове спрошчанага візавага рэжыму афіцыйны Менск пайшоў толькі з Рыгаю, хоць і Варшава, і Вільня са свайго боку ўсе дакументы ратыфікавалі. Валеры Руселік, "Аб'ектыў"
вконтакте мой мир facebook twitter livejournal
Последние новости:
Популярные:
архив новостей


Вверх ↑
Новости Беларуси
© 2009 - 2026 Мой BY — Информационный портал Беларуси
Новости и события в Беларуси и мире.
Пресс-центр [email protected]