Новости БеларусиTelegram | VK | RSS-лента
Информационный портал Беларуси "МойBY" - только самые свежие и самые актуальные беларусские новости

Крэдыту не будзе

А вось новай пазыкі ад Міжнароднага валютнага фонду Беларусь не атрымае. Прынамсі ў агляднай будучыні. Сталы прадстаўнік МВФ у нашай краіне Наталля Калядзіна заявіла агенцтву "Ройтэрз", што структура не плануе праводзіць перамоваў з уладамі Беларусі пра выдаванне новага крэдыту, на што спадзяваліся ў Міністэрстве фінансаў. НАТАЛЛЯ КАЛЯДЗІНА, ПРАДСТАЎНІЦА МВФ: "Нягледзячы на тое, што ўлады зрабілі некаторыя захады, якія дапамогуць дасягнуць макраэканамічнай стабільнасці, мы не бачым важкіх доказаў таго, што ўлады схіляюцца да макраэканамічнай стабілізацыі ды структурных рэформаў". Міністр фінансаў Андрэй Харкавец раней выказваў спадзеў, што місія МВФ для падрыхтоўкі новай праграмы stand-by можа прыехаць у Беларусь ужо ў снежні. Урад і кіраўніцтва Нацбанку яшчэ ў траўні накіроўвалі ў МВФ заяву аб выдачы пазыкі. Адэля Дубавец, "Аб'ектыў"
вконтакте мой мир facebook twitter livejournal
Последние новости:
Популярные:
архив новостей


Вверх ↑
Новости Беларуси
© 2009 - 2026 Мой BY — Информационный портал Беларуси
Новости и события в Беларуси и мире.
Пресс-центр [email protected]