Аляксандр Сурыкаў заявіў напярэдадні, што продаж "Белтрансгазу" пазітыўна ацаніла частка апазіцыйнага асяроддзя. Сярод іншых, кампанія "Гавары праўду!", Беларуская партыя левых "Справядлівы свет", а таксама палітык Анатоль Ляўковіч, які лічыць сябе старшынём Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі "Грамада". АЛЯКСАНДР СУРЫКАЎ, АМБАСАДАР РАСЕІ Ў БЕЛАРУСІ: "Тыя, хто разумее, што самае галоўнае ў дзяржаве -- гэта жыццё людзей і яго паляпшэнне, а не імкненне да ўлады шляхам скідання дзейнай улады, -- а пасля хоць трава не расці, -- яны ацэньваюць гэта разумна". Лідар партыі "Справядлівы свет" Сяргей Калякін, каментуючы выказванні пасла Расеі, падкрэсліў, што хоць і лічыць продаж "Белтрансгазу" выгадным для Беларусі, выказаныя ім меркаванні адлюстроўваюць ягоную прыватную думку, а не пазіцыю ўсёй партыі. А вось лідар кампаніі "Гавары праўду!" Уладзімір Някляеў словы Сурыкава рашуча абвяргае. УЛАДЗІМІР НЯКЛЯЕЎ, «ГАВАРЫ ПРАЎДУ!»: "Я заяўляю, што падтрымання з боку Уладзіміра Някляева і кампаніі "Гавары праўду!" палітычнаму кантракту не можа быць!" Някляеў адзначыў, што незадоўга да прэзідэнцкіх выбараў ён не аспрэчваў магчымасці продажу нацыянальнай газатранспартнай сістэмы -- пры ўмове, што атрыманыя грошы пойдуць на эканамічныя рэформы. Але цяпер, калі эканамічныя рэформы не праводзяцца, ранейшыя заявы не маюць сэнсу. Нагадаем, 25 лістапада на паседжанні Найвышэйшага дзяржаўнага савету Саюзнай дзяржавы Беларусь і Расея падпісалі дамову аб канчатковым продажы "Белтрансгазу". Ян <b>...</b>