Рэха смяротных вердыктаў, вынесеных у беларускім Доме правасуддзя, прагучала на ўвесь свет. Першыя рэакцыі прыйшлі ад кіраўніцтва Еўразвязу. МАЯ КАЦЫЯНЧЫЧ, ПРЭС-САКРАТАР КЭТРЫН ЭШТАН: "Вярхоўная прадстаўніца Еўразвязу ў пытаннях замежнай палітыкі Кэтрын Эштан выказвае шкадаванне з нагоды смяротнага прысуду Канавалаву і Кавалёву. Але мы спадзяемся, што суд будзе ў поўнай меры шанаваць іхнае права на апеляцыю". Выказаў шкадаванне з нагоды вынесеных прысудаў і старшыня Еўрапарламенту Ежы Бузэк -- у сваім запісе на "Twitter". А старшыня дэлегацыі Еўрапарламенту ў сувязях з Беларуссю Яцэк Пратасевіч пракаментаваў прысуд адмыслова для "Аб'ектыву". ЯЦЭК ПРАТАСЕВІЧ, ДЭПУТАТ ЕЎРАПАРЛАМЕНТУ: "Інфармацыя пра смяротны прысуд, вынесены абвінавачаным у тэракце, сумная не толькі таму, што чарговы раз у Беларусі ўжываецца самае негуманнае пакаранне, супраць якога выступаюць вернікі ды заходні свет, але і з палітычнага гледзішча". Палітычны аспект смяротных прысудаў за тэракт у пік эканамічнага крызісу падкрэсліваюць і расейскія "Известия". У артыкуле "Лукашэнка перад расстрэлам" выданне прыводзіць чытачам меркаванне палітолага Уладзіміра Перабоева: "Выкананне смяротнага прысуду канчаткова зацвердзіць за прэзідэнтам Беларусі рэпутацыю не проста "апошняга дыктатара Еўропы", а дыктатара крывавага, і пазбавіць Лукашэнку магчымасці ягонага ўлюбёнага манеўру -- перыядычнага лавіравання між Расеяй і Захадам". У сваю чаргу самая буйная польская газета, "Газэта выборча", на першай паласе <b>...</b>