Мы прывіталі першы дзень каляндарнай зімы, а на другім канцы свету -- у Аўстраліі -- сёння вітаюць летп. Каляровым і зіхоткім спосабам адзначылі надыход гарачага сезону сёрфінгісты. На самым вялікім у Сіднеі пляжы яны ўвайшлі ў ваду, упрыгожыўшы сябе і свае дошкі неонам, які свеціцца ўначы, ды падаравалі гледачам незабыўнае відовішча. Удзельнікі мясцовага клубу сёрфінгістаў, іх сябры, а таксама мясцовыя ратаўнікі, сабраліся на пляжы 1 снежня, калі ў Аўстраліі афіцыйна надыходзіць лета. Яны апранулі на сябе строі, упрыгожаныя неонавымі дроцікамі і ўвайшлі ў ваду, каб пазмагацца з хвалямі. "Гэта было неверагодна, бо было так цёмна, што не было бачна хваляў. Але ты іх адчуваеш. А потым, калі ты ўжо на хвалі, ты можаш убачыць усе агні і сустрэцца з хваляй твар у твар". Па словах удзельнікаў, вада была яшчэ даволі халодная, але з хвалямі пашанцавала. Свята неонавага сёрфінгу -- толькі адное з мерапрыемстваў, якія адбываюцца ў сталіцы Аўстраліі для прывітання лета.