Менскі студэнт Мікіта Міцкевіч -- галоўны герой серыялу "Вышэй за неба". Здымаюць фільм цяпер у сталіцы, а прысвечаны ён усім тым, хто сутыкнуўся з праблемаю ВІЧ. Аўтары спадзяюцца таксама разбурыць стэрэатыпы ў дачыненні ВІЧ і паспрыяць талерантнаму стаўленню да хворых, якога ў нас яшчэ бракуе. ЖЫХАРЫ МЕНСКУ: "Стаўлюся я кепска да хворых на СНІД. І не дай Бог захварэць". "У нас такіх знаёмых, каб хварэлі на СНІД, няма". "Калі б гэта быў нехта блізкі, то думаю, што стаўленне б не змянілася. Але каб, напрыклад, у садочку тваё дзіця, якое з кімсьці побач, усё роўна нейкая насцярожанасць ёсць, хоць мы ўсе даўно ведаем, як гэта перадаецца". Сапраўды, праз амаль трыццаць гадоў з моманту адкрыцця вірусу імунадэфіцыту чалавека нібыта кожны мусіць ведаць, што перадаецца ВІЧ праз кроў, пры сексуальных стасунках без прэзерватыву і ад ВІЧ-інфікаванай цяжарнай жанчыны дзіцяці. Тым не менш, ВІЧ-інфікаваныя ў Беларусі, якіх афіцыйна налічваецца каля 13 000 (а, можа быць, нават удвая больш), зазнаюць дыскрымінацыю. ГАННА ЛЮБІНСКАЯ, АБ'ЯДНАННЕ «ПАЗІТЫЎНЫ РУХ»: "Дагэтуль, даведваючыся пра ВІЧ-статус, людзей звальняюць з працы. Робіцца гэта, канечне, усё неафіцыйна, і гэта для чалавека ўдвая больш балюча, бо ў вочы яму кажуць: у цябе ВІЧ-статус, мы не хочам, каб ты тут працаваў, але звальняюць паводле іншага артыкулу". Штодня ў Беларусі ВІЧ заражаюцца тры-чатыры чалавекі. І факты супярэчаць даўняму стэрэатыпу, што гэта хвароба выключна наркаманаў. Сёлета кожныя тры з чатырох інфікаваных <b>...</b>